|    У барысаўскай беларускамоўнай гiмназii забараняюць 
              насiць джынсы. Адмiнiстрацыя тлумачыць гэта тым, што джынсы — гэта 
              не дзелавы стыль адзення. Гiмназiсты лiчаць, што гэта парушэнне 
              iх правоў. 
             Сёння гiмназiсты вырашылi выказаць пратэст супраць забароны джынсаў. 
              Большая частка вучняў прыйшла ў школу ў джынсах. У знак салiдарнасцi 
              да iх далучылiся сябры з iншых навуковых устаноў: яны прыйшлi да 
              гiмназii ў джынсах з джынсавай кашуляй на палiцы. Акцыя працягвалася 
              15 хвiлiн, пасля гiмназисты вярнулiся да заняткаў. 
                       
            
                       
             |