Дэмакратычныя сілы вырашылі правесці 25 сакавіка масавую акцыю

01.02.2007

31 студзеня на паседжанні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў прынятае рашэнне правесці Кангрэс дэмакратычных сілаў 17–18 сакавіка. Палітрада АДС прыняла таксама рашэнне правесці масавую акцыю пратэсту 25 сакавіка.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заклікаў таксама падрыхтаваць да Кангрэса праект так званай «малой Канстытуцыі» і платформу з адказамі на актуальныя пытанні, што хвалююць людзей. «Гэта значыць, тая альтэрнатыва, з якой можна пасля Кангрэса пайсці ў народ і выкарыстаць як перадвыбарную праграму на выбарчую кампанію 2008 года», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Палітрада АДС прыняла таксама рашэнне правесці масавую акцыю 25 сакавіка — у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Раней, нагадаем, некаторыя палітыкі прапаноўвалі правесці акцыі 19 сакавіка — у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі ў краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.