6 лютага ў Брусэлі, каля будынку Рады міністраў Эўрапейскага зьвязу прайшоў пікет, арганізаваны Беларуска-эўрапейскім задзіночаньнем супраць спробаў некаторых заходніх палітыкаў весьці перамовы з цяперашнімі беларускімі ўладамі.
Гаворыць старшыня гэтай арганізацыі Зьміцер Піменаў.
Піменаў: «Мы хочам заявіць прашучы пратэст супраць спробаў асобных эўрапейскіх палітыкаў весьці перамовы з дыктатарам Лукашэнкам і ягоным атачэньнем. На нашую думку, гэта чарговая спроба ўбіць клін паміж эўрапейскімі дзяржавамі, якія дапамагаюць Беларусі стаць незалежнай дэмакратычнай краінай».
У пікеце ўзялі ўдзел каля 15 чалавек, якія раздавалі мінакам улёткі, трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з надпісамі «Сёньня сьнедаем з дыктатарам, а заўтра вячэраем зь бін Лядэнам», «Беларускай нацыі не патрэбны адвакат д’ябла».
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода
|