Сёньня жыхары беларускае сталіцы з самае раніцы мелі магчымасьць па вуліцыі Пятруся Броўкі (12) назіраць вялізнага памеру надпісы «Свабоду Артуру Фінькевічу!» і «З Днём народзінаў, Артур». Трэба дадаць, што графіці зьявіліся на тым самым месцы, дзе год таму быў затрыманы адзін зь лідэраў Маладога Фронту.
Такім чынам сябры моладзевага нацыянальнага руху павіншавалі палітвязьня з Днём народзінаў. Нагадаем, што сёньня , 8 лютага , ў свой сьвяточны дзень, Артур Фінькевіч вымушаны знаходзіцца ў магілёўскае спецкамэндатуры, дзе маладафронтавец адбывае пакараньне за графіці палітычнага зьместу. У мінулым годзе у Першамайскім судзе г.Менску Артур быў пакараны двума гадамі так званае «хіміі» паводле арт.339 ч. 2 (злоснае хуліганства).
Прэс-служба МФ
|