Каля двух дзясяткаў актывістаў незарэгістраванага «Маладога фронту» прыйшлі да менскай Ратушы, каб павіншаваць людзей са сьвятам закаханых і прадэманстраваць сваю любоў да аб’яднанай Эўропы. Гэтая акцыя юбілейная, 10-тая па ліку. Першая падобная маніфэстацыя 14 лютага, была арганізаваная ў Менску ў 1997 годзе тагачасным лідэрам Маладога фронту Паўлам Севярынцам і ягонымі паплечнікамі.
Пасьля дэманстрацыі вакол менскай Ратушы маладафронтаўцы наведалі шэраг амбасадаў краінаў Эўразьвязу, а таксама ЗША. Падчас шэсьця міліцыя затрымала 5 яе ўдзельнікаў, праз некалькі гадзін яны адпушчаны на волю.
Франак Вячорка і яшчэ пяцёра актывістаў «Моладзі БНФ», якія былі затрыманы на плошчы Якуба Коласа, таксама адпушчаны з міліцэйскага пастарунку. Хлопцаў зьнялі для відэатэкі Савецкага райаддзелу міліцыі і ўзялі адбіткі пальцаў.
Радыё Свабода
|