|    
					  
					  
					  150 моладзевых актывістаў прайшлі 16 лютага  з запаленымі свечкамі па праспекце Францыска Скарыны (Незалежнасці) у Менску. Такім чынам маладыя беларусы выказалі салідарнасць з палітвязнямі і сем’ямі зніклых апазіцыянераў. 
					Удзельнікі акцыі салідарнасці пачалі збірацца а 18 гадзіне ля парка Максіма Горкага, аднак там іх ужо чакалі супрацоўнікі АМАПа ў форме і ў цывільным. Міліцыянты патрабавалі, каб маладыя людзі разышліся і бесцырымонна вырывалі і выбівалі з іх рук свечкі. Тады ўдзельнікі акцыі салідарнасці пайшлі па праспекце Скарыны ў сквер імя Янкі Купалы, дзе паставілі свечкі ля помніка паэту.  
					Супрацоўнікі АМАПа ўсю дарогу суправаджалі моладзевых актывістаў, а ў скверы імя Янкі Купалы, калі людзі паставілі свечкі на зямлю, сталі таптаць агеньчыкі нагамі. Ніхто з удзельнікаў акцыі, аднак, затрыманы не быў.  
					Вядома, што свечкі салідарнасці запальваліся і ў іншых частках горада. 
					  
					Хартыя`97 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |