У Курапатах ушанавалі памяць нявінных ахвяраў камуністычнга тэрору

01.03.2007

28 лютага ў Менску, ва ўрочышчы Курапаты, прадстаўнікі грамадзкасьці й сябры некаторых палітычных партыяў і арганізацыяў ушанавалі памяць нявінных ахвяраў камуністычнга тэрору на Беларусі. Сярод прысутных былі й сябры Маладога Фронту.

Каля 15-ці гадзінаў распачалося мерапрыемства, якое трэба дадаць адбывалася ў межах Году Памяці, якім быў абвешчаны 2007 год. Прысутныя традыцыйна прасьпявалі гімн Беларусі “Магутны Божа”, пасьля чаго адбыўся кароткі выступ аднаго з арганізатараў, які распавёў пра вялікую значнасьць мерапрыемстваў па ўшанаваньні памяці нявінна забітых і закатаваных камунафашысцкімі катамі, пра ўзнаўленьне скрадзенае мэмарыяльнае дошкі у Курапатах і пра тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі, як руйнуюцца нацыянальныя каштоўнасьці й зьневажаецца памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыцьцём дзеля нашае Бацькаўшчыны.

Трэба дадаць, што прыйсьці, праўда зь невядомай мэтай, сёньня ў Курапаты вырашылі й шматлікія прадстаўнікі КДБ і супрацоўнікі міліцыі, якія па-традыцыі здымалі ўсё на відэа й паводзілі сябе мякка кажучы нахабна, жорстка прымушаючы тых, хто спрабаваў сфатаграфаваць мерапрыемства й несьвядома здымаў і іх, выдаляць фотаздымкі й нават відазапісы. Калі шчыра, нават цяжка было сфатаграфаваць акцыю не закрануўшы супрацоўнікаў КДБ, якія ў даволі значнай колькасьці знаходзіліся вакол прысутных, перад уваходам ва ўрочышча, і нават недзе у лесе.