У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы — пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі «Свабодная Беларусь» Куба Міхалоўскі.
«Мы ўжо другі раз арганізоўвем кацэрт салідарнасьці зь Беларусьсю. Гэта, як падаецца, самая вялікая акцыя ў Эўропе й сьвеце ў падтрымку дэмакратызацыі Беларусі й гэтым разам адбываецца ў надзвычай прэстыжным месцы, — паведаміў Міхайлоўскі. — Канцэрт будзе ў рытме рэгі — гэта музыка свабоды, а мы ня хочам, каб гэта быў сумны канцэрт».
У канцэрце прымуць удзел польскія зоркі — Кая, Мунек Сташчык з гурту T-Love, Кася Насоўска, лідэр беларускага гурту N.R.M. Лявон Вольскі ды іншыя музыкі зь Беларусі.
Летась на падобны канцэрт, які трансьляваўся й цяпер будзе трансьлявацца ў наўпроставым этэры польскага тэлебачаньня й каналу «Палёнія», прыйшлі больш за 5 тысячаў чалавек.
Радыё Свабода
|