18 сакавіка 2007, у нядзелю, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы праводзяць дэманстрацыю салідарнасьці, прысьвечаную гадавіне падзеяў на плошчы Каліноўскага.
Мэта дэманстрацыі — паказаць усяму вольнаму сьвет, што Беларусы ЗША салідарныя са сваімі братамі на Беларусі і гатовы ўсебакова спрыяць вызваленьню Краю ад дыктатуры. Пачатак 10:30. Дэманстрацыя адбудзецца перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017, USA. Збор паміж 42 E. Street i 43 E. Street на 1 Avenue.
Мікалай Цімашэнка, cтаршыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы
|