Напярэдадні гадавіны сакавіцкіх пратэстаў Офіс «За дэмакратычную Беларусь» у Бруселі арганізуе шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Мeнск. Плошча Калiноўскага, сакавiк-2006», — паведамляе Хартыя`97. — Мерапрыемствы ладзяцца пад патранажам Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце і ў шчыльным супрацоўніцтве з Art United group.
15 сакавіка беларуская трупа «Свабодны тэатр» пакажа гледачам два сваіх спекталі «Быць Гаральдам Пінтэрам» і «Пакаленне Jeans».
Гэтым жа вечарам адбудзецца адкрыццё выставы беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча, дзе можна будзе пабачыць здымкі прыроды Беларусі, партрэты яе жыхароў і хроніку падзей з плошчы Каліноўскага. Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўленыя работы брытанскага фотамастака Вінсэнта Мондзі і кіраўніка «Свабоднага тэатра» Мікалая Халезіна.
Вечар 24 сакавіка пачнецца паказам фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча» і працягнецца канцэртам славацкай спявачкі і аўтаркі песень Петры Джордан, якая з`яўляецца адной з заснавальніц ініцыятывы Art United group, што аб`ядноўвае творчых асобаў з Заходняй і Ўсходняй Еўропы ўнутры і па-за межамі Еўразвязу. У канцэрт уключаны яе ранейшыя творы а таксама песні, напісаныя Петрай адмыслова для мерапрыемстваў па Беларусі.
|