|    Больш за сотню чалавек прынялі ўдзел у акцыі, якая прайшла 8 сакавіка ў цэнты гораду. Яе удзельнікі патрабавалі адмены "палітычных" артыкулаў Крымінальнага кодексу і вызвалення людзей, асуджаных па гэтых артыкулах. Людзі сабраліся на перакрыжаванні вуліц Гарадскі Вал і Няміга і прайшлі шэсцем да турмы на вуліцы Валадарскага.  
			Рукі удзельнікі акцыі трымалі за галавой, а на вопратцы неслі шыльды з нумарамі артыкулаў, па якіх асуджаныя вядомыя беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы. Калі калона дайшла да турмы, гэтыя шыльды былі кінутыя ў вогнішча, а двое з удзельнікаў акцыі разгарнулі расцяжку «Свабоду палітвязням!». 
			Нягледзячы на тое, што ў акцыі ўдзельнічала шмат маладых людзей, па шляху шэсця сустрэўся толькі адзін разгублены супрацоўнік міліцыі. Ніхто з удзельнікаў ня быў затрыманы 
			  
			Хартыя`97 
			 
					    
			   
			 |