|    16 сакавіка ў Дзень беларускае салідарнасьці ў чэскім горадзе Градзец Кралаў адбылася акцыя ў межах адзначэньні паловы гады знаходжаньня лідэра Маладога Фронту, Зьмітра Дашкевіча ў няволі.  
			У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Маладога Фронту, а таксама неабыякавыя грамадзяне з іншых краінаў сьвету. Людзі ўтварылі невялікі, але вельмі сымбалічны, ланцуг Салідарнасьці, трымаючы партрэты лідэра моладзевага нацыянальнага руху й сьвечкі. Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч быў незаконна арыштаваны 15 верасьня 2006 г. Сустаршыня МФу пакараны на паўтары гады пазбаўленьня волі за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі», антыканстытуцыйным палітычным артыкуле паводле якога з 4 лютага было ўзбуджана 5 крымінальных справаў супраць лідэраў Маладога Фронту.   
			  
			Прэс-служба МФ 
			 
					   
			 |