|    
					  
					  
					   
					  Акцыя ў самым цэнтры Варшавы, на Замкавым пляцы, выглядала даволі незвычайна. Тыя, хто прыйшоў на флэш-моб, а іх было каля 20 чалавек – беларусы і палякі, расьцягнуўшы паміж сабой бел-чырвона-белую стужку, утварылі сымбалічную мяжу Беларусі. 
					
					  Унутры гэтай «мяжы» чалавек у чорным скураным плашчы з павязкай «КДБ» і завязанымі вачыма лавіў маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія выконвалі ролі апазыцыянэраў.  
					«Афіцэр КДБ» павінен быў злавіць усіх апазыцыянэраў, не выходзячы за межы ўяўнай краіны, бо іншыя ўдзельнікі гэпэнінгу «не пускалі яго ў Эўразьвяз».  
					Выглядала гэтая сцэна даволі забаўна, шмат хто зь мінакоў спыняўся, не разумеючы, што адбываецца.  
					У выніку, цягам прыкладна 15 хвілінаў, «КДБшніку» ўдалося злавіць амаль усіх людзей, але адна асоба зь бел-чырвона-белым сьцягам усё ж засталася.  
					  
					Аляксей Дзікавіцкі 
Радыё	Свабода				 
					 
					 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |