|   
					  Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Злучаныя Штаты выказваюць глыбокую занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады запалохваюць палітыкаў, моладзевых актывістаў і сябраў недзяржаўных арганізацыяў напярэдадні заплянаванай на Дзень Волі 25 сакавіка мірнай дэманстрацыі. 
					
					  Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак заклікаў беларускія ўлады дазволіць грамадзянам рэалізаваць іх права мірна зьбірацца і выказваць свае погляды бяз перашкодаў. Важна таксама, каб сілы бясьпекі праяўлялі стрыманасьць адносна дэманстрантаў — падкрэсьліў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.  
					Шон Маккормак таксама падкрэсьліў зацікаўленасьць Злучаных Штатаў у тым, каб усе, хто быў зьняволены ў Беларусі паводле палітычных матываў, былі неадкладна вызваленыя. Ён таксама заявіў пра занепакоенасьць станам здароўя беларускіх палітычных зьняволеных. 
					  
					Радыё Свабода 
					 
					 
					 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |