Іх баіцца ўлада: сьпіс затрыманых і арыштаваных актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні 25 сакавіка

24.03.2007

Іх баіцца ўлада: сьпіс затрыманых і арыштаваных актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні 25 сакавіка (увесь час абнаўляецца, гл. на сайце А. Мілінкевіча) з сайту Алаяксандра Мілінкевіча.

Супрацоўнікі КДБ і міліцыя працягваюць затрыманні і пераслед грамадскіх актывістаў. Цягам двух тыдняў улады арыштавалі і кінулі ў турмы некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў рэгіёнах і ў Мінску.

Спіс затрыманых і арыштаваных актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні 25 сакавіка (увесь час абнаўляецца)
Сіўчык Вячаслаў (Мінск) – затрыманы ўвечары 24 сакавіка, па неафіцыйных звестках у межах крымінальнай справы "арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства", акрамя таго на 4 красавіка прызначаны суд па абвінавачанні ў дробным хуліганстве
Хведарук Зміцер (Мінск) – 5 сутак
Атакулава Людміла (Мінск) – 3 сутак
Шэдка Яўген (Мінск) – 5 сутак
Шыдлоўскі Аляксей (Мінск) – 5 сутак
Вячорка Вінцук (Мінск) – абвінавачаны ў хуліганстве, суд 4 красавіка
Корбан Алег (Мінск) – затрымліваўся, шукае КДБ
Красноў Мікіта (Мінск) – падазраваны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Шацікава Крысціна (Магілеў) – месцазнаходжанне невядомае
Старасціна Наталля (Віцебск) – аштрафавана судом на 10 базавых велічыняў (310 500 рублёў), крымінальная справа па арганізацыі групавых дзеянняў – затрымана на 3 сутак
Рамановіч Аляксандр (Пінск)- 5 сутак
Чувак Канстанцін (Пінск) – затрыманы
Карлінскі Віктар (Баранавічы) - затрыманы
Гарэцкі Барыс (Мінск) – 12 сутак
Карноў Дзяніс (Салігорск) – затрыманы
Кухлей Зміцер (Масты) – прызначаны суд
Урыўскі Аляксандр (Віцебск) - аштрафаваны судом на 10 базавых велічыняў (310 500 рублёў) - крымінальная справа па арганізацыі групавы дзеянняў – затрыманы на 3 сутак
Азараў Максім (Магілёў (7 сутак)
Банцар Ігар (Гародня) 10 сутак
Саранчукоў Вадзім (Гародня) – 5 сутак
Фамін Андрэй (Гародня) – 7 сутак
Цесьлянок Зьміцер (Гародня) – адлічаны з ГрДУ
Зарэмбюк Алесь (Масты) – прызначаны суд, ператрус у кватэры
Парсюкевіч Сяргей (Віцебск) – затрыманыпадчас распаўсюду газет, абвінавачаны ў дробным хуліганстве, суд - 26 сакавіка
Глушакоў Юры (Гомель) – прызначаны суд
Пуціцкі Валер (Рэчыца) – збіты невядомымі
Палажанка Наста (Менск) – выклікана на адміністрацыйную камісію
Галіцкая Кася (Менск) – суд 26 сакавіка
Карповіч Сяржук (Менск) – 3 сутак
Кузняцоў Пётр (Гомель) – допыт у міліцыі, абвінавачанні ў махлярстве
Каліта Алесь (Мінск) – па стане на 24.03 – на Акрэсціна
Александровіч Наста (Мінск) – па стане на 24.03 – на Акрэсціна
Копаць Алесь (Масты) – ператрус на кватэры
Вялiчкiн Уладзiмiр (Берасце) - затрыманы
Ігнатовіч Андрусь (Мінск) – затрыманы, па стане на 24.03 – на Акрэсціна
Козел Міхаіл (Жыткавічы) – 3 сутак, хуліганства і абраза дзяржаўных асобаў.
Казека Уладзімер (Драгічын) – абвінавачаны ў хуліганстве.
Ясюк Аляксандра (Барысаў) – падазраваная ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў
Шыла Уладзімір (Салігорск) – затрыманы, абвінавачаны ў дробным хуліганстве, суд 26 сакавіка.
Мацкевіч Валер (Бабруйск) – затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.
Радзівончык Уладзімір (Пружаны) – ператрус.
Паўлава Галіна (Драгічын) – затрыманая за распаўсюд віншаванняў з нагоды 25 сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя
Перадрыйчук Людміла (Драгічын) - затрыманая за распаўсюд віншаванняў з нагоды 25 сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя
Шыцікаў Уладзімір (Гомель) – 5 сутак
Сувораў Яўген (Магілёў) – утрымліваецца ў міліцыі, абвінавачаны ў хуліганстве
Ясемчук Антон (Магілеў) – абвінавачаны ў хуліганстве, змешчаны ў ІЧС
Сухарукаў Ігар (Наваполацк) – 5 сутак, дробнае хуліганства