|    У Кіеве прайшла акцыя «Першы ўкраінскі Кубак Лукашэнкі па лыжным бегу на асфальце». Спаборніцтвы адбываліся ў цэнтры Майдана, перакрытага на выходныя дні для машын. 
			 У іх удзельнічалі на звычайных лыжах некалькі дзесяткаў чалавек. Асвятляць акцыю прыехалі вядучыя ўкраінскія тэлеканалы.  
			Адзін з арганізатараў заявіў, што «гэтай смешнай акцыяй партыя ПОРА прыцягвае ўвагу да сур’ёзных праблемаў — парушэння правоў чалавека ў Беларусі». 
			  
			Еўрапейскае радыё для Беларусі 
			 
					   
			 |