|    У Лёндане старэйшая беларуская арганізацыя, Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі, наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасьля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжаньне і наладзілі сьвяточную вячэру. 
			
					  Для нашага радыё зь Лёндану гаворыць намесьнік старшыні Рады спадар Павал Шаўцоў.  
			Шаўцоў: «Раніцай адбылося экумэнічнае набажэнства — грэка-каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжаньне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсеньневай, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё сьпяваньнем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі». 
			  
			Радыё Свабода 
			   
			 |