|    
					  
					  
					  
					  Камісар Еўразвяза па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла заяву з нагоды паведамленняў аб арыштах у Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка: «Я расчараваная паведамленнямі аб арыштах, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка ў Мінску. У той дзень шматлікіх мірных дэманстрантаў застрашалі і не дазвалялі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказванне сваіх поглядаў.» 
					Нагадаем, што з нагоды гадавіны 25 сакавіка Прэзідэнт Еўразвязу Хосэ Мануэль Барозу ізноў нагадаў пра прапанову Беларусі пачаць поўнае партнерства на аснове павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона: 
					«Я цешуся, што нашае пасланне было шырока падтрыманае дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, і я запрашаю беларускія ўлады таксама сур’ёзна разгледзець нашу прапанову і ініцыяваць працэс дэмакратызацыі, якая неабходная іх народу, і якой ён патрабуе», — заявіў прэзідэнт ЕЗ. 
					  
					Хартыя`97 
					 
					 
					 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |