25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі — Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута.
На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр Беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк павіншаваў усіх з вялікім святам, распавёў пра гісторыю стварэньня БНР, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з прамаскоўсім рэжымам. Моладзь павінна прыкласці усе намаганьні дзеля таго каб захаваць ідэалы БНР. Потым выступіў вядомы Беларускі бард і паэт спадар Сяржук Сокалаў — Воюш. Ен павіншаваў усіх са святам, зачытаў некалькі адраджэнскіх вершаў і заклікаў моладзь да барацьбы.
Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі
|