Грамадзянка Украіны Анастасія Жыўкова прысуджаная да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска, паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка.
Нагадаем, А.Жыўкова была затрыманая ўвечары 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яна прыбыла ў беларускую сталіцу ў складзе групы актывістаў арганізацыі «Студэнцкае брацтва» з розных гарадоў Украіны — Харкава, Роўна, Луганску. У яе знайшлі налепкі, прысвечаныя акцыі 25 сакавіка. А.Жыўковай было інкрымінавана распаўсюджванне друкаванай прадукцыі.
Сёння ў Менску праходзяць суды над затрыманымі 24 і 25 сакавіка моладзевымі актывістамі.
|