|    Cёньня ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Барысаве прадстаўнікі грамадзкасьці ўшаноўваюць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. 
			
					  Акцыі адбываюцца ў рамках абвешчанага Году памяці. Сёньня а трэцяй гадзіне больш за трыццаць чалавек ушанавалі памяць ахвяраў сталінскага тэрору ў менскім парку Чалюскінцаў.  
			Людзі ўсклалі кветкі й запалілі памінальныя сьвечкі ля памятнага крыжа ў парку.  
					 
			  
			Ганна Соўсь 
					  Радыё Свабода 
			 
			 
			 
			   
			 |