25 сакавіка, ў 89 гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі Музэй у Нью-Йорку адчыніў першую выставу Беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША. У выставе паказаны працы вядомых Беларускіх мастакоў — Уладзіміра Сулкоўскага, Ягора Батальёнка, Генадзья Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік . Усяго было прадстаўлена 34 працы выкананыя у розных стылях — ад імпрэсіянізма з рэалізмам да абстракцыі і кубізма.
Мэта стварэння музэя — захаваньне і папулярызацыя беларускага мастацтва ў ЗША, а таксама дапамога мастакам на Беларусі. Плануецца правядзенне не меньш чым чатырох мастацкіх выставаў на год.
Улетку гэтага года плануецца правядзенне персанальнай выставы Міхаіла Купавы, прысвечанай 125 годдзью Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Адміністрацыя музэя вельмі удзячная радзе Катэдральнага Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага якая дапамагла ў арганізацыйных пытаньнях і выдзеліла памяшканьне пад музэй.
Адрас музэя: 401 Atlantic Avenue,
Brooklyn, NY 11217, тэлефон +16462349240
www.belmuseum.org
|