|    
					  
					  
					  Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы падчас сваёй вясновай сэсіі 16 — 20 красавіка правядзе слуханьні па Беларусі. Удзел у іх возьме лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Ірына. Слуханьні будуць прысьвечаныя стратэгіі дэмакратызацыі Беларусі. 
					
					  У слуханьнях таксама возьмуць удзел Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Луіз Арбур, старшыня Эўрапейскага суду ў правах чалавека Жан-Поль Коста, генэральны сакратар «Міжнароднай амністыі» Ірэнэ Кхан і выканаўчы дырэктар «Хьюман райтс уотч» Кэнэт Рот. 18 красавіка справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі прадставіць сябра ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс.  
					На слуханьні былі запрошаныя многія апазыцыйныя лідэры. Аднак старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў «Свабодзе», што ня зможа паехаць з каляндарных прычынаў.  
					Падчас леташняй сэсіі Асамблеі парлямэнтары заклікалі краіны, якія не зьяўляюцца сябрамі Эўразьвязу, далучыцца да санкцый, уведзеных Брусэлем ў дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. 
					  
					Радыё Свабода 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |