|    Сёньня ў Кіеве адбылася чаргоавая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых людзей. 
			
					  Паўтары дзясяткі чалавек паставілі сьвечкі і партрэты зьніклых і арыштаваных беларусаў на вуліцы каля беларускае амбасады. Больш за гадзіну яны размаўлялі зь мінакамі, распавядаючы пра сытуацыю з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі. Скончылася акцыя хвілінай маўчаньня.  
			  
			Паўло Зуб'юк 
Радыё Свабода 
			   
			 |