|    
					  
					  
					  Жлобінская філія Маладога Фронту ўвечары 16 красавіка правяла інфармацыйную акцыю прысьвечаную Зьмітру Дашкевічу і іншым палітычным вязьням нашае краіны.  
					На цэнтральных вуліцах горада Жлобіна зьявіліся партрэты лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча. Партрэты былі замацаваныя на прыпынках грамадзкага транспарту, каля цэнтральнага рынку, а таксама мясцовага гісторыка-краязнаўчага музэя й цэнтральнай бібліятэкі. Трэба таксама дадаць, што ў горадзе працягваецца распаўсюд друкаваных матэрыялаў, прысьвечаных Чарнобыльскаму Шляху–2007, які адбудзецца 26 красавіка ў 18:00 на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Маладафронтаўцы разьлепліваюць у Жлобіне сотні налепак да жалобнай масавай акцыі ў дзень чарнобыльскае трагедыі. 
					  
					Прэс-служба МФ 
					
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |