У ноч з 16 на 17 красавіка магілёўскім Маладым Фронтам была праведзеная акцыя ў падтрымку палітвязьня, лідэра Маладога Фронта Зьмітра Дашкевіча. На цэнтральных вуліцах горада зьявіліся сотні партрэтаў старшыні МФ.
Падчас акцыі былі затрыманыя маладафронтаўцы Максім Азараў, Тацьцяна Буланава, Аляксей Ларчанка і Вольга Чугунова. Сяброў Маладога Фронту пратрымалі ў пастарунку каля двух з паловай гадзіны. Пасьля тлумачэньня наконт таго, што ў маладых людзей былі знойдзеныя партрэты Зьмітра Дашкевіча, усе затрыманыя былі вызваленыя.
Прэс-служба МФ паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе вельмі нахабна й жорстка. Адзін зь міліцыянтаў ст.лейтэнант Рыбакоў А.В. лаяўся матам на сяброў моладзевага нацыянальнага руху й пагражаў маладафронтаўцам, што «усіх пасодзіць».
Сёньня ў Магілёўскай пракуратуры Тацяну Буланаву, Максіма Азарава ды непаўналетняга Расьцілава Панкратава дапытаюць як сьведкаў у справе Маладога фронту. Позвы з пракуратуры яны атрымалі ў мінулую пятніцу.
|