|    Каля 10 чалавек прыйшло да гістарычнага помніка — камяню «Пакутнікам за Волю і Незалежнасьць Беларусі», усклалі кветкі і запалілі сьвечкі Салідарнасьці. 
			На гэты раз ў першую чаргу была выказана Салідарнасьць з сябрамі незарэгістраванай моладзевай патрыятычнай арганізацыі «Малады Фронт», некаторым з якіх улады зараз «ш'юць» крымінальную справу. 
			Удзельнікі сымбалічнае акцыі прачыталі малітву «Ойча наш», а таксама прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Акцыя доўжылася цягам 30 хвілінаў і прыцягнула ўвагу мінакоў. 
			Акцыі Салідарнасьці будуць працягвацца надалей 16 чысла кожнага месяца на тым жа месцы. 
			  
			Прэс-служба моладзевай супольнасьці «За Маладэчна»      
			 
			   
			 |