|    16 красавіка больш як 30 актывістаў кампаніі «За свабоду!»  сабраліся ў цэнтры Барысава каля Дома культуры і запалілі свечкі салідарнасьці з палітвязнямі і сем`ямі зніклых у Беларусі палітыкаў і журналіста. Такім чынам барысаўская моладзь адзначыла Дзень салідарнасці.  
			У Дзяржынску ў гэты дзень таксама прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязнямі і сем`ямі рэпрэсаваных. Моладзевыя актывісты прыйшлі з запаленымі свечкамі да райвыканкама. Праз 10 хвілін пасля завяршэння акцыі да райвыканкама прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія сабралі і выкінулі свечкі, якія стаялі каля будынка.  
			  
			Хартыя`97 
			   
			 |