|    Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да 7 сутак арышту моладзевых актывістаў Святлану Панкавец, Эдуарда Захарава і Аляксандра Стасюка, і 5 сутак — Юрыя Жыгалку.  
			Актывістаў затрымалі за распаўсюджванне налепак з заклікам узяць удзел у акцыі «Чарнобыльскі Шлях» 26 красавіка і абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.24 КаАП — «заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі». 
			Прысуды вынеслі суддзі Маскоўскага суду Менска Н.А. Кузняцова, Е.Б. Рудніцкая, Т.В. Унукевіч. 
			  
			Хартыя`97 
			 
					 
			 
			 
					   
			 |