|    Сталічны гарвыканкам адмовіў Партыі камуністаў Беларускай і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў правядзеньні першамайскай акцыі каля Нацыянальнай акадэміі навук. 
			
					  Маёўку дазволілі правесьці толькі каля дыспэтчарскай аўтобуснай станцыі Кульман, што побач з сквэрам і плошчай Бангалёр. А сьвяточны канцэрт, які заплянавалі арганізатары акцыі, забаранілі наагул. 
			  
			Уладзімер Глод 
Радыё Свабода 
			
			   
			 |