У Польшчы канчаткова зацьверджанае стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі TV Belarus.
Зацьвердзіла стварэньне спадарожнікавага каналу для Беларусі ў пятніцу позна ўвечары ў Варшаве Назіральная Рада Польскага грамадзкага тэлебачаньня, на базе якога і ўзьнікне новы канал.
«Гэта азначае, што мы ўжо рэальна існуем як TV Belarus», — сказала нашаму радыё спадарыня Бэата Паклепа, адна з кіраўнікоў новага каналу.
Пачатак вяшчаньня, а гэта будзе 15 гадзінаў у суткі, заплянаваны на сярэдзіну кастрычніка. Мова каналу — беларуская. У праграме — інфармацыя, музыка, культура, гісторыя.
На фінансаваньне тэлебачаньня ўжо выдаткаваныя каля 4 мільёнаў эўра з адмысловага фонду МЗС Польшчы.
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода
|