|    Звыш 40 праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў заклікалі Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі, якая прэтэндуе на месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека. 
			
					  У звароце праваабаронцаў адзначаецца, што шматлікія парушэньні правоў чалавека, дапушчаныя беларускімі ўладамі, робяць «абсалютна непрымальным» удзел Беларусі ў працы праваабарончага ведамства ААН.  
			Арганізацыя Human Rights Watch назвала пазыцыю афіцыйнага Менску ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека «жахлівай і бессаромнай». 
			Галасаваньне аб кандыдатуры Беларусі мае прайсьці ў Генэральнай асамблеі ААН 17 траўня. 
			
			  
			                                                   Радыё Свабода 
			 
			 
					   
			 |