Беларусь патрапіла ў спіс краін з рэпрэсіўнымі рэжымамі
13 мая 2007

Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Вашынгтоне, падрыхтавала спіс краін з самымі рэпрэсіўнымі рэжымамі. Паводле дакумента, яго ўзначалілі Судан, Паўночная Карэя і Узбекістан.

Усяго ў даследаванні, якое мае назву «Горшыя з горшых: самыя рэпрэсіўныя грамадствы свету 2007» , пералічаныя 17 краін і тэрыторый, дзе найбольш часта парушаюцца палітычныя правы і грамадзянскія свабоды. Трынаццаць краін не пакідаюць гэты спіс ужо цягам пяці гадоў і больш, паведамляе «Інтэрфакс».

У дакладзе змешчаны агляд сітуацыі ў Беларусі, Зімбабве, Кітаі, Кот-д`Івуары, Кубе, Лаосе, Лівіі, М`янме (Бірме), Саудаўскай Аравіі, Паўночнай Карэі, Туркменістане, Узбекістане, Экватарыяльнай Гвінеі і Эрытрэі, а таксама ў трох тэрыторыях — у Заходняй Сахары, Тыбеце і Чачэніі.

Сёлета ўпершыню ў гэты спіс увайшла Кот-д`Івуар. Астатнія краіны, за выключэннем Беларусі, Зімбабве і Экватарыяльнай Гвінеі працягваюць заставацца ў гэтым спісе з 2002 года або больш ранняга часу.