|    Пра гэта Кацярына Садоўская паведаміла ў лісьце дахаты з Гомельскай жаночай калёніі. Паводле праваабаронцы, камісія ў калёніі двойчы вывучала яе характарыстыку й пастанавіла, што «зьняволеная ня стала на шлях выпраўленьня». 
			
					  «У жонкі няма дысцыплінарных спагнаньняў. Але сябрам турэмнай камісіі не спадабаліся адказы на некаторыя пытаньні, якія яны задавалі Кацярыне. Прыкладам, яе спыталі, хто ў Беларусі самы разумны? А яна нікога не назвала, хаця яе ўгаворвалі толькі вымавіць імя гэтага чалавека», — паведаміў муж праваабаронцы Віктар Садоўскі.  
			Дзяжурны Гомельскай жаночай калёніі ніяк не пракамэнтаваў зьвестак пра Кацярыну Садоўскую й адмовіўся паведаміць нумар тэлефона начальніцы калёніі Сьвятланы Похадавай.  
			Нагадаем, праваабаронца Кацярына Садоўская асуджаная на 2 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў паклёпе на ўладу. 
			  
			Алег Грузьдзіловіч 
Радыё	Свабода	 
					 |