|    Выстаўленьне Беларусі як безальтэрнатыўнага кандыдата ў Раду ААН у пытаньнях правоў чалавека — гэта проста скандал, калі ўлічыць змрочную рэпутацыю самой Беларусі ў пытаньнях правоў чалавека. Пра гэта сказана ў адмысловай заяве, якую прыняў сёньня Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. 
			
					  У заяве камітэт заклікае Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі і прапануе рэгіянальным групам асамблеі адмовіцца ад тактыкі «чыстых сьпісаў» — калі выстаўляецца столькі кандыдатаў, колькі месцаў трэба запоўніць у Радзе.  
			Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Выбары новых прадстаўнікоў Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека заплянаваныя на 17 траўня. 
			 
					 
			
Радыё	Свабода				 
			
					   
			 |