16 траўня ў польскім горадзе Лодзь беларускія студэнты зладзілі акцыю салідарнасьці з Беларусьсю. Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, з партрэтамі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў, транспарантам «Салідарнасьць з Беларусьсю» яны прайшлі шэсьцем па цэнтру Лодзі да пляца Свабоды, дзе запалілі зьнічы.
|