Увечары моладзевыя актывісты выйшлі на шматлюдную пешаходную вуліцу з партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў і зьняволеных актывістаў апазыцыі, каб зьвярнуць увагу магілёўцаў да іх лёсу. Асобныя мінакі спыняліся й цікавіліся мэтамі шэсьця. Звычайна, падобныя мерапрыемствы праходзяць пад пільным наглядам міліцыі й спэцслужбаў, аднак гэтым разам акцыі ніхто не замінаў.
У Дзень салідарнасьці прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны таксама зьвярнуліся ў Вярхоўны суд з хадайніцтвам адмяніць прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты, кіраўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксандру Казуліну. Пад зваротам свае подпісы паставілі пяцьдзесят жыхароў вобласьці: прадстаўнікі партыяў ды грамадзкіх аб’яднаньняў.
Андрэй Мікалаеў
Польскае радыё для Беларусі
|