Дзень Салідарнасьці ў Асіповічах

17.05.2007

Учора, 16 траўня, ў Дзень Салідарнасьці, актывісты Маладога Фронт г.Асіповічы вывесілі ў сваім горадзе некалькі нацыянальных бел-чырвона-белы сьцягоў. На платах на цэнтральных вуліцах Асіповічаў зьявіліся шматлікія графіці, прысьвечаныя Дню Салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі й сем'ямі зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Нацыянальныя палотнішчы былі вывешаныя на вежы кампаніі мабільнай сувязі (адмыслова БЭСТу) па-над адной з харчовых крамаў, што знаходзіцца ў самым цэнтры горада. Таксама бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на даху Асіповіцкага прафэсійнага ліцэя №8. У 100 мэтрах ад будынку мясцовага РАУСу былі зробленыя палітычныя графіці. Дзякуючы таму, што забароненыя рэжымам нацыянальныя сьцягі Беларусі былі вывешаныя на цэнтральных вуліцах Асіповічаў, шматлікія жыхары горада мелі магчымасьць іх пабачыць і чарговы раз пераканацца ў тым, што беларуская моладзь працягвае змагацца супраць бязбожнае ўлады.

 

Прэс-служба МФ