|    Традыцыйнае студэнцкае свята JUWENALIA праходзіць гэтымі днямі ў польскім горадзе Катовіцы. У дзень беларускай салідарнасці, 16-га траўня, у рамках свята прайшоў вялікі канцэрт польскіх музычных калектываў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел і беларускія студэнты — удзельнікі праграмы імя Кастуся Каліноўскага. У выніку канцэрт прайшоў пад беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі. 
			— Пасля пачатку проста праходзіў канцэрт. Потым калі падняліся беларускія бел-чырвона-белыя сцягі, усю ўвагу прыцягнулі мы, — распавядае адзін з студэнтаў-каліноўцаў Андрэй Ваўчок. 
			У перапынках паміж песнямі музыкі выказвалі сваю салідарнасць з Беларуссю, вітаючы беларусаў словамі «Жыве Беларусь!». Нацыянальны беларускі сцяг быў узняты на сцэне. 
			Падчас канцэрту польскія студэнты скандавалі: «Салідарныя з Беларуссю!». 
			  
			Хартыя`97 
			
					 
			 
			 |