Дзень салідарнасьці ў Празе
17 мая 2007

16 траўня — у Дзень беларускае салідарнасьці — у Празе на Кршыжаўніцкім пляцы каля Карлавага мосту адбылася акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.

У акцыі ўдзельнічалі беларускія студэнты, актывісты беларускіх арганізацыяў у Празе і іх чэскія сябры. Акцыя працягвалася гадзіну і прыцягнула ўвагу пражанаў і турыстаў — яны цікавіліся ва ўдзельнікаў акцыі падзеямі ў Беларусі, бралі з сабой інфармацыйныя матэрыялы.