У Віцебску адбыўся незвычайны Дзень салідарнасці
17 мая 2007

У Віцебску 16 траўня адбыўся незвычайны Дзень салідарнасці. У сувязі з тым, што ў горадзе амаль што няма аніякіх помнікаў знакамітых беларускіх дзеячаў, сябры віцебскага Маладога Фронту вырашылі стварыць свой уласны помнік і правесьці мерапрыемства непасрэдна ля яго.

Спачатку актывісты арганізацыі зрабілі для ўсіх прысутных невялікі экскурс у гісторыю і распавялі ўдзельнікам акцыі аб дзейнасьці нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага і яе значэньні для нашае Бацькаўшчыны. Потым маладафронтаўцы разам прачыталі малітву «Ойча наш», узяўшысь за рукі, як сымбаль адзінства ў праге да Бога, волі і шчасьця для нашае краіны. Каб захаваць урачысты і ўзнёслы настрой усе сьпявалі «Магутны Божа», а потым запалілі сьвечкі і хвілінай маўчаньня ўшанавалі ўсіх тых, хто аддаў сваё жыцьцё, альбо волю ў змаганьні за Радзіму.