Амбасада Беларусі ў Варшаве — пад бел-чырвона-белым сьцягам
17 мая 2007

16 траўня беларусы ў Варшаве адзначылі чарговы Дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Некалькі дзясяткаў сябраў Зьвязу ў падтрымку дэмакрытыі ў Беларусі і студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага правялі акцыю каля беларускай амбасады ў Варшаве. Маладыя людзі прайшлі шэсьцем пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да будынка амбасады, а затым вялізарным, 10-метровым сьцягам, накрылі кавалак плоту амбасады. Каля нацыянальнага сьцягу былі запаленыя 16 сьвечак у памяць аб ахвярах рэжыму Лукашэнкі.

Старшыня Зьвязу ў падтрымку дэмакрытыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў падкрэсліў, што арганізацыя акцый салідарнасьці будзе мець сэнс да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязьні і ўлады не спыняць перасьледваць грамадскіх актывістаў за іх дзейнасьць, пакуль справа палітычных забойстваў не будзе дасьледвана.


Хартыя`97