|    Як cёньня стала вядома, незаконны суд над актывістамі Маладога Фронту, якія абвінавачваюцца ў "дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі" быў перанесены з 30-га на 28 траўня.  
			Такім чынам судовы працэс над Зьмітром Хведаруком, Барысам Гарэцкім, Настай Палажанкай, Алегам Корбанам і Аляксеем Янушэўскім пачнецца 28 траўня ў 10:00. Афіцыйныя прычыны таго, чаму быў перанесены суд над маладафронтаўцамі яшчэ невядомыя. Малады Фронт заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыйсьці 28 траўня ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3 (Савецкі суд) і выказаць сваю салідарнасьць зь незалежнаю беларускаю моладзьдзю. Нагадаем, што суд над сябрамі моладзевага нацыянальнага руху паводле рашэньня судзьдзі будзе адчыненым. 
					  Прэс-служба МФ 18  
					 
			  
			Пресс-служба МФ 
					   
			 |