Чарговы Дзень Салідарнасьці адбыўся 16-га ў Салігорску. Гэтым разам удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць маладафронтуўцаў. У руках яны трымалі партрэты Зьмітра Дашкевіча (які ўжо дарэчы адбыў палову свайго турэмнага тэрміну), сьвечы і літары, зь якіх складваўся лёзунг «Свабоду маладафронтаўцам!».
Як звычайна, акцыя адбылася а 20-й гадзіне на цэнтральнае плошчы горада ў прысутнасьці вялікай колькасьці супрацоўнікаў міліцыі. Праз 15 хвілінаў удзельнікі пакінулі плошчу. Дарэчы непасрэдна перад акцыяй міліцыянты пагражалі аднаму з маладфаронтаўцаў Івану Шыла, што калі акцыя зацягнецца хаця б на хвіліну больш, то гэта будзе лічыцца несанкцыяваным дзеяньнем і ўсе ўдзельнікі акцыі будуць жорска разагнаныя. Цікавым падаецца той факт, што нават на гэтыя 15 хвілінаў салідарнасьці з семьямі зьніклых палітыкаў і беларускімі палітвязньямі ніхто прынцыпова ніколі не прасіў і прасіць не зьбіраецца аніякіх санкцыяў у злачыннага рэжыму.
Прэс-служба МФ
|