Пікет «За свабоду сумленьня ў Беларусі» у Талiне

18.06.2007

16 чэрвеня прадстаўнікі супольнасьці «Трэці Шлях», беларускай Дыяспары ў Эстоніі, а таксама актывісты грамадзкай супольнасьцi Эстоніі правялі акцыю-пікет у цэнтры Таліна.

Падчас акцый удзельнікі інфармавалі мясцовых жыхароў і госьцяў горада аб ciтуацыi, што склалася ў Беларусі з правамі і свабодамi вернікаў. Акцыя прыцягнула ўвагу эстонскага тэлебачаньня і цэнтральных газэт.

16-га дня кожнага месяца — дзень Салідарнасьці з тымі, хто рэпрэсуецца альбо падвяргаецца перасьледу ў Беларусі. Сёньня ў такім становішчы апынуліся беларускія вернікі (пераважна пратэстанты і каталікі). За абсалютна нармалёвыя для вернікаў дзеяньні (сумесныя малітвы або чытаньні Бібліі) пратэстанты рызыкуюць і трапляюць пад арышт, падвяргаюцца грашовым штрафам, іх пастароў высылаюць з краіны. У каталікоў забіраюць цэрквы і ператвараюць іх у гатэлі, у юдэяў — зносяць старажытныя сінагогі і на іх месцы будуюць паркінгі…