16 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Кіеве украінскія актывісты правялі акцыю «Сігнал салідарнасці». 
					У гэты раз акцыя украінцаў была прысвечаная кампаніі барацьбы са спадарожнікавымі антэнамі, якую распачалі беларускія ўлады. Удзельнікі акцыі ў Кіеве заявілі, што беларускія ўлады на самой справе не займаюцца «захаваннем эстэтычнага выгляду фасадаў быдынкаў», а мэтанакіравана абмяжоўваюць правы грамадзян Беларусі на доступ да свабоднай інфармацыі. 
					Пад час акцыі украінскія актывісты правялі перформанс. У імпрэзе было паказана, як на практыцы рэжым Лукашэнка будзе змагацца з непадкантрольным яму міжнародным тэлебачаннем. Была паказаная гісторыя сям’і беларусаў, якія маюць антэну і глядзяць розныя тэлеканалы. Аднойчы да іх пагрукаў міліцыянт і, спаслаўшыся на адміністратыўны кодэкс, выпісаў штраф ды «дэмантаваў» спутнікавыя антэны. 
					Арганізатарам акцыі была ініцыятыва «Салідарнасць», у акцыя прынялі ўдзел каля 20 маладых людзей. Усе навіны пра акцыі ва Украіне ў падтрымку беларусаў — на сайце www.belarus.org.ua/ 
					  
					www.belarus.org.ua 
					  
					 
					
  |