«Крывавы Сакавік» гэта 20 новых трэкаў, эфект
гадавой працы гурта. Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі
ў беларускім хіп-хоп`е, але й агульна ў беларускай музыцы.
Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай
колькасьцю скрэчаў - DJ Spox`a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя
справы. Колькасць удзельнікаў гурта павялічылася да чатырох МС (Krou,
Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы
з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe
(Польшча).
Гурт «Чырвоным па Беламу», зьявіўся на сьвет напрыканцы 2004 году.
Закладальнікам й ягоным лідарам зьяўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага
альбома «Крывавы Сакавік» (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі
ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize,
Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня
зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным
рэп-гуртом.
«Мы вырашылі прэзэнтаваць гэты альбом, 16 ліпеня, у дзень Салідарнасьці,
бо гэты альбом прысьвечаны у тым ліку сакавіцкім падзеям 2006 году
на плошчы Каліноўскага, і тым людзям што праявілі адвагу і салідарнасьць,
не пабаяўшыся выйсьці на плошчу каб адстаяць свой выбар. Мы салідарны
з тымі хто застаецца і змагаецца на Радзіме. Гэты альбом для Вас»,
-- адзначыў кіраўнік лэйбла VoliaMusic, Puper.
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі) пройдзе сустрэча й
прэс-канферэнцыя з гуртом «Чырвоным па Белым», з нагоды выхаду новага
альбому «Крывавы сакавік». Пытаньні, аўтографы, фота. Можна будзе
набыць новы альбом. Уваход вольны!
Хартыя`97
|