|    Гэтым часам у Злучаных Штатах адзначаецца Тыдзень 
              паняволеных народаў. 11 ліпеня прэзыдэнт Буш выступіў з адмысловай 
              заявай, у якой адзначыў, што “ўлады Беларусі, Бірмы, Кубы, Паўночнай 
              Карэі, Сырыі, Ірану, Судану і Зімбабвэ па-ранейшаму ўціскаюць сваіх 
              грамадзянаў". 
            Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што яго адміністрацыя стварыла Фонд абаронцаў 
              правоў чалавека, які будзе даваць фінансавую дапамогу для "юрыдычнай 
              абароны і мэдычнай дапамогі дэмакратам-дысыдэнтам, якія былі арыштаваныя 
              або зьбітыя рэпрэсіўнымі ўрадамі". Апрача таго, амэрыканскі 
              прэзыдэнт заявіў, што Злучаныя Штаты падвоілі фінансаваньне дэмакратычных 
              праектаў па ўсім сьвеце. 
            "Пашырэньне свабоды зьяўляецца маральным абавязкам. Злучаныя 
              Штаты плячо ў плячо супрацоўнічаюць з новымі дэмакратыямі ў Лібэрыі, 
              Маўрытаніі, Украіне, Грузіі і Кыргыстане, - падкрэсьліў Джордж Буш. 
              - Амэрыканцы вераць, што полымя свабоды гарыць у сэрцы кожнага чалавека 
              і што гэтае полымя ня можа быць патушанае ўрадамі, тэрарыстамі або 
              тыранамі". 
              
            Радыё Свабода 
             
                       
			 |