|    16 ліпеня ў Кіеве адбылася традыцыйная штомесячная 
              акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. На гэты раз 
              яе ўдзельнікі прыцягнулі ўвагу ўкраінскае грамадзкасьці і СМІ да 
              праблемы надта суворага пакараньня за палітычныя графіці ў Беларусі. 
            Удзельнікі акцыі акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў розных краінах 
              чалавека могуць арыштаваць за надпісы ці малюнкі на сьценах, але 
              ў Беларусі такое затрыманьне можа пагражаць ня толькі адміністрацыйным, 
              але й крымінальным пакараньнем — калі графіці скіраваныя супраць 
              улады. 
            Сёньня кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў маляваньні палітычных 
              графіці на адмыслова ўсталяваных каля амбасады фанэрных шчытах. 
              Удзельнікі акцыі малявалі і пісалі пра тое, як яны уяўляюць сёньняшнюю 
              сытуацыю ў Беларусі.  
              
            Паўло Зуб’юк 
              Радыё Свабода 
            
               
             |