|    Сябры Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў 
              агучылі план святкавання 27 ліпеня ў Мінску Дня Незалежнасці. 
            Нагадаем, у 1990 годзе Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб 
              дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святкаванне пачнецца з сустрэчы 
              моладзі з дэпутатамі, якія тады прымалі гістарычны дакумент. Пасля 
              будуць ускладзеныя кветкі да помніка Янку Купале. 
            А ў 18 гадзін 27 ліпеня на плошчы Бангалор пачнецца канцэрт з удзелам 
              вядомых беларускіх рок-гуртоў. Паводле словаў арганізатараў, яго 
              спецыфікай будзе тое, што ў якасці вядучых выступяць маладыя людзі, 
              якія нарадзіліся пасля 27 ліпеня 1990 года. 
            Пра свой намер падтрымаць акцыю 27 ліпеня заявілі Партыя БНФ, Аб’яднаная 
              грамадзянская партыя, Еўрапейская кааліцыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная 
              партыя (Грамада) і шэраг моладзевых арганізацый. 
              
            Хартыя`97 
               
             
             
                       
			 |